Айцы піяры запрашаюць юнакоў на Дні духоўных сустрэч у Шчучын

dds23-25 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбудуцца Дні духоўных сустрэч юнакоў. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца юнакі ва ўзросце ад 15 гадоў,студэнты, якія хочуць прысвяціць пэўны час для сустрэчы з Езусам.

Тэма малітоўных сустрэч будзе звязана з Божым Словам. На такія пытанні: як чытаць Божае Слова, як прымаць і пасапраўднаму зразумець Яго, а перадусім як жыць гэтым Словам і на іншія падобныя пытанні змогуць знайсці адказы ўдзельнікі восеньскіх рэкалекцый.

У межах сустрэчы ёсць магчымасць размовы са святаром, а таксама будзе нагода паназіраць за жыццём айцоў піяраў як выхавацеляў дзяцей і моладзі.

Пра ўдзел у сустрэчы трэба паведаміць да 20 кастрычніка.

Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 1, г. Шчучын, Гродзенская вобл.

Кантактны тэлефон: (+375 29) 789 06 27 (МТС)

для друку для друку