Айцы піяры са Шчучына арганізавалі дзень падзякі за дар новага святога субрата-піяра – Фаўстына Мігеза

святы Фаўстын Мігез

25 кастрычніка бягучага года ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне айцы піяры арганізавалі дзень падзякі за дар новага святога субрата-піяра – Фаўстына Мігеза.

Кананізацыя айца Фаўстына адбылася дакладна дзесяць дзён таму назад, 15 кастрычніка, у Рыме, дзе Святы Айцец Францішак ўрачыста абвесціў іспанскага піяра святым.

Падчас святых Імшаў у шчучынскай святыні вернікі маглі даведацца шмат цікавостак з жыцця святога Мігеза. Напрыклад тое, што акрамя вучыць як святар-піяр іншых, сам прысвяціў вельмі шмат часу на навуку і дзякуючы гэтаму стаў настаўнікам лацінскай мовы, алгебры, гісторыі, рыторыкі, французскай мовы, прыродазнаўства, геаграфіі, фізікі, хіміі.

З яго багатай біяграфіі мы можам даведацца, што святы Фаўстын заснаваў таксама манаскую супольнасць – Каласансаўскі Інстытут Дачок Боскай Пастэркі – так званыя сёстры Каласанцінкі, якія існуюць і дзейнічаюць па сённяшні дзень.

Пасля кожнай Эўхарыстыі прысутныя мелі магчымасць таксама ўшанаваць і памаліцца пры рэліквіях айца Мігеза.

Гэта ўжо трэці святы піяр, які вынесены да хвалы алтароў разам св. Юзафам Каласансам, заснавальнікам ордэну і святым Пампіліё Марыя Піроці.

Дзякуем Богу за новага святога!

а. Віталій Слука SP

для друку для друку