Айцы Піяры са Шчучына арганізавалі для дзяцей і моладзі забаўны ўікэнд

szczuczyn22 Па прычыне распачатага Году Кансэкраванага Жыцця ў паўсюдным Касцёле, айцы Піяры, якія працуюць у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) арганізавалі для сваіх выхаванцаў неспадзяванку — забаўны ўікэнд.

Усё распачалося ў суботу, 7 лютага з конкурсу ведаў пра заснавальніка ордэна Піяраў — святога Юзафа Каласанса. Гэта была чарговая магчымасць наблізіць постаць святога і дарэчы атрымаць узнагароду, дзелючыся ведамі аб гэтым святым.

Наступным пунктам праграмы стаў конкурс лепкі з пластыліну. Дзеці і моладзь павінны былі зляпіць з пластыліну айцоў, якія працуюць у іх парафіі, у розных пастырскіх сітуацыях. Фантазія і крэатыўнасць удзельнікаў конкурса не ведала межаў.

Таксама ўсе зацікаўленыя мелі магчымасць пазмагацца за першыя месцы сярод розных настольных гульняў, такіх як шашкі, караблі, настольны футбол.

А завяршыўся дзень гульнёй у футбол сярод хлопцаў, дзяўчыны таксама мелі магчымасць атрымаць падарунак у конкурсе лепшага балельшчыка. Было весела.

Другі дзень — нядзеля, 8 лютага распачаўся  супольнай Эўхарыстыяй. А вечарам дзеці і моладзь маглі крыху адпачыць ад напружанай суботы, беручы ўдзел у спецыяльна арганізаваных для іх гульнях.

а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку