Айцы-піяры правялі ў Шчучыне рэкалекцыі для юнакоў

З 3 па 5 лістапада 2017 года ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў.

У трохдзённых рэкалекцыях пад дэвізам “Будзь воля Твая!”, прыняло ўдзел адзінаццаць чалавек з Ліды і са Шчучына. Удзельнікі разам з а. Аляксандрам Махначом SP, адказным за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, разважалі над прысутнасцю Бога ў асабістым жыцці чалавека і даверы Ягонай волі. Акрамя тэарэтычнага зместу, кожны мог паразважаць над асабістымі адносінамі з Панам Богам на практыцы — падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту ці асабістай малітвы.

У праграме духоўных сустрэч быў час і на футбол! Атмасфера даверу, якая панавала падчас гэтых сустрэч, дазволіла юнакам адкрыць сваё сэрца на дзеянне Духа Святога ў іх жыцці і на дары, якімі Ён узбагачае жыццё кожнага з іх.

Дзякуем Пану Богу за плённую сустрэчу! Св. Юзаф Каласанс, маліся за нас!

а. Аляксандр Махнач SP, тэкст
а. Аляксандр Махнач і а. Віталь Слука SP, фота

для друку для друку