Каталіцкі Касцёл заўсёды заклікае сваіх верных да малітвы за ўсіх памерлых. Асаблівым чынам робім гэта ў лістападзе, калі наведваем магілы нашых родных і блізкіх і ўдзельнічаем ва ўрачыстасцях, прысвечаных памяці памерлых.
Кожны чалавек у сваіх малітвах памятае, перш за ўсё, аб адышоўшых да вечнасці бацьках, бабулях і дзядулях, сваяках.
Айцы піяры ў гэтыя дні таксама ўшанавалі памяць памерлых братоў, якія належаць да ордэна піяраў і наведалі месцы іх пахавання.
У Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) пахаваны даўні пробашч і апошні рэктар былога калегіума піярскага (цяпер гэта праваслаўная царква) а.Клімент Марыян Чабаноўскі SP, а таксама пахаваны ксёндз-дзекан Станіслаў Роек SP.
У Камяніцы (Гродзенская дыяцэзія) пахаваны а. Станіслаў Петраш SP.
Варта адзначыць, што час, у якім айцы працавалі на Беларусі не быў лёгкі, шмат хто з іх быў спалоханы, іх выганялі з парафій, пасля таго як усе святары верныя свайму пакліканню, прысвячалі доўгія гады жыцця на працу ў гэтым месцы. Аб гэтым могуць засведчыць асобы, якія засталі яшчэ жывымі гэтых святароў.
Няхай Бог прыме іх да Сваёй хвалы і узнагародзіць іх намаганні і працу!
а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
для друку