Айцы піяры адзначаюць цэнтральны дзень юбілейнага каласанскага года

Сёння, 6 сакавіка, айцы піяры ва ўсім свеце адзначаюць цэнтральны дзень юбілейнага каласанскага году.

6 сакавіка 1617 года Папа Павел V падпісаў акт «Ad ea per quae», якім ствараў у касцёле супольнасць Пабожных школ.

Гэтым актам Папа прызнаў існаванне каласанскай дзейнасці ў касцёле, афіцыйна падтвердзіў выхаваўчае заданне гэтай супольнасці. Гэта быў першы манаскі інстытут  у касцёле, прызначаны выключна для выхавання.

Асаблівым чынам, сёння – пасля таго як мінула 4 стагоддзі – айцы піяры дзякуюць Пану Богу за дар жыцця і каласанскае пакліканне ў касцёле. Гэты знак удзячнасці раздзяляюць у 38 краінах свету на чатырох кантынентах свету ўсе настаўнікі і вучні піяраў, якім ёсць блізкая асоба і думкі св. Юзафа Каласанса.

Такім чынам, 6 сакавіка 2017 года ва ўсіх парафіях і школах піярскіх, айцы піяры ўрачыста і публічна аднавілі свае манаскія шлюбы, праз якія цалкам пасвяцілі сваё жыццё выхаванню дзяцей і моладзі, па прыкладу святога Юзафа Каласанса

а. Віталій Слука SP, тэкст
Людміла Казлова, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі