Айцы марыяне запрашаюць у Росіцу

Kaścioł_-_Rosica_-_02У росiцкiм санктуарыi 21 лютага ў чарговы раз пройдзе ўрачыстае ўшанаванне гадавiны мучанiцкай смерцi пакутнікаў росіцкай зямлі — благаслаўлёных Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвіча.

Росіцкія пакутнікі айцы марыяне Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч разам з жыхарамі ваколіц дабраахвотна прынялі мучаніцкую смерць ад рук фашысцкіх захопнікаў у лютым 1943 года. Лютаўская пілігрымка ў Росіцу ладзіцца штогод. У ёй прымаюць удзел айцы марыяне, вернiкi з розных куткоў Беларусi, дыяцэзіяльныя святары, сёстры эўхарысткі, а сёлета, з нагоды году кансакраванага жыцця, у Росіцы збяруцца таксама законнікі і законніцы Віцебскай дыяцэзіі.

Урачыстасць распачнецца Адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту а 11.00, падчас якой можна будзе скарыстацца з сакраманту Споведзі. А 12.00 пачнецца св. Імша, якая скончыцца працэсіяй на месца пакутніцкай смерці.

Жадаючым паехаць абавязкова мець пры сабе пашпарт і дазвол на прабыванне ў памежнай зоне (можна набыць у Беларусбанку ці ў іншым банку).

Айцец Аляксандр Жарнасек MIC: +375 29 7130233

для друку для друку