Айцы-марыяне запрашаюць у Росіцу на малітву-падзяку за сёлетні ўраджай

16 верасня запрашаем Вас, дарагія пілігрымы, у Росіцу, каб падзякаваць Богу за ўраджай. У гэты час Росіца нас сустракае непаўторнымі колерамі восеньскіх кветак. У Санктуарыі мучанікаў Юрыя і Антонія зможам памаліцца ў найбольш пільных для нас справах жыцця.

Праграма:

11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць споведзі);
11.30 – Ружанцовая малітва з разважаннямі;
12.00 – святая Імша;
13.15 – пачастунак у летнім кафэ “У бусла”.

Айцы-марыяне з Росіцы

для друку для друку