Айцы-марыяне запрашаюць у пілігрымку «Росіца-Будслаў»

Пілігрымка адбудзецца з 24 чэрвеня па 1 ліпеня. Пілігрымы вырушаць у шлях 24 чэрвеня пасля ранішняй святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы у Росіцы.

Асабліва прыемна адзначыць, што пілігрымка па маршруце «Росіца-Будслаў» адбудзецца ўпершыню.

З сабой неабходна мець наступныя рэчы:

 

 

  • ружанец;
  • малітоўнік;
  • спальны мяшок;
  • карымат;
  • талерку, лыжку, кубак;
  • галаўны ўбор;
  • добры абутак;
  • даджавік;
  • цёплыя рэчы;
  • асабістыя рэчы (лекі, сродкі гігіены)

Кіраўнік пілігрымкі: а. Аляксандр Жарнасек MIC , тэл.: +37529 713 02 33

Папярэдні запіс у пілігрымку абавязковы!

для друку для друку