Айцец Павел Раманчук наведаў з калядой і асвяціў дзве крамы ў Гродне

Айцец Павел Раманчук OFM Conv, вікарый парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне і душпастыр францішканскай моладзі, асвяціў дзве прадуктовыя крамы горада.

Святар прамовіў малітву супольна з прадаўцамі, уручыў ім памятныя абразікі і асвяціў гандлёвыя залы, адміністрацыйныя кабінеты і склады крамаў.

У размове з grodnensis.by а. Павел адзначыў, што працаўнікі гэтых крамаў з’яўляюцца практыкуючымі вернікамі, якія цэняць малітву і прагнуць, каб Божае благаслаўленне заўсёды ім спадарожнічала.

“Усе працаўнікі крамаў як адна сям’я дзяцей Божых праз гэты абрад асвячэння адкрыліся на дар Божай ласкі. А самі сустрэчы ў гэтых крамах прайшлі ў атмасферы еднасці і ўзаемнай павагі”, – сказаў святар.

Айцец Раманчук дадае, што кліенты, якія ў гэты час знаходзілі ў крамы, былі вельмі здзіўлены, з радасцю і ўсмешкай віталі святара і часта рабілі знак крыжа.

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by

для друку для друку