Айцы піяры арганізавалі флэшмоб у сацсетках

Новая хрысціянская старонка піярскай моладзі ў Шчучыне Беседка.by запрашае ўсіх паўдзельнічаць у фота-евангелізацыйным праекце і тым самым, не саромеючыся іншых, выказаць звычайнымі словамі сваю веру.

— Для гэтага неабходная фатаграфія, на якой Вы трымаеце ліст паперы з надпісам: «Мяне завуць …! І мне не сорамна сказаць, што я веру ў Езуса Хрыста!», — паведамляецца ў групе ў сацсетцы. — Быць можа, шмат каго з Вашых сяброў гэта звычайна-незвычайны фотаздымак падштурхне да адвагі і гонару за сваю веру!

Евангелізацыйныя фота арганізатары просяць дасылаць у групу ці пакідаць іх у каментарыях да адпаведнага посту. Пазней іх размесцяць як асобную навіну на старонцы Беседка.by.

Першым сваю фатаграфію у флэшмобе размясціў Віталь Слука SP, айцец піяр, які служыць для моладзі ў Шчучыне.

Katolik.life

для друку для друку