Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцу

Святкаванне чарговай гадавіны беатыфікацыі мучанікаў Юрыя і Антонія адбудзецца 3-4 жніўня.

Урачыстасці ў гонар бласлаўлёных айцоў марыянаў, як заўсёды распачнуцца вечарам у пятніцу а 18 гадзіне Імшой для пілігрымаў, малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і закончыцца ў суботу святой Імшой а 12 гадзіне.

Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна маючы пры сабе пашпарт.

Пятніца, 3 жніўня

18.00 — Святая Імша для пілігрымаў;
19.40 — Акафіст (вернікі грэка-каталіцкай Царквы);
20.30 — Ружанец з разважаннямі, таямніцы радасныя (праводзяць пілігрымы);
21.50 — Нешпары за памерлых;
22.30 — Адарацыя (малітва праслаўлення);

Субота, 4 жніўня

00.00 — Урачыстая святая Імша;
02.00 —Працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа;
03.30 — Росіцкі крыжовы шлях;
06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Марыі Панны;
06.30 — Літургія Усходняга абраду (вернікі грэка-каталіцкай Царквы);
08.00 — Ютрань;
09.00 — Ружанец з разважаннямі, таямніцы балесныя. Праводзіць Рух «Маці ў малітве»;
10.00 — Прэзентацыя цэнтра дапамогі “Светач”;
11.00 — Адарацыя. Ружанец з разважаннямі, таямніцы хвалебныя;
12.00 — Урачыстая святая Імша Te Deum laudamus.

для друку для друку