Айцы Кармеліты Босыя запрашаюць на ўрачыстасць у Гудагай

Штогод у Гудагаі збіраюцца шанавальнікі Маці Божай, якія з даверам углядаюцца ў Яе славуты ласкамі абраз. Праз заступніцтва Маці Божай Шкаплернай прагнем чарговы раз праслаўляць Бога і выпрошваць у Яго новыя ласкі.

У гэтым годзе урачыстасць будзе спалучаная з унясеннем у санктуарый рэліквій святога Яна Паўла ІІ, які ў 2003 годзе благаславіў кароны для абраза Маці Божай Гудагайскай.

 

План  урачыстасці

14 — 15 ліпеня 2018 г.

18.00   Святая Імша з удзелам святароў новапразбітараў і юбіляраў.

Заканчэнне Навэнны да Маці Божай.

20.00   Крыжовая дарога на Кальварыі.

23.15   Нешпары пра НПМ з разважаннем.

24.00   Працэсія са свечкамі.

Святая Імша, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

08.30   Гадзінкі пра НПМ.

09.30   Святая Імша на польскай мове.

11.00   Вяночак да Божай Міласэрнасці.

12.00   Урачыстая адпустовая Святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый

арцыбіскуп Габар Пінтэр.

для друку для друку