Агульнагарадская малітва ў абарону жыцця пройдзе ў Гродне

1 снежня ў гродзенскім касцёле Божай Міласэрнасці (Вішнявец) адбудзецца агульнагарадская малітва «У абарону жыцця». Асаблівым чынам будуць узносіць просьбы да Бога ў інтэнцыі сем’яў, ненароджаных дзяцей, медыцынскіх і дзяржаўных службаў, каб змагаліся за кожнае жыццё.

Праграма:

18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;

19.00 – св. Імша (з удзелам бп. Юзафа Станеўскага, благаслаўленнем сямей, якія чакаюць або прагнуць мець патомства);

20.00 – канферэнцыя на тэму “Сучасны выклік для сямей: аборты, кантрацэпцыя, ЭКА” (Іван Пузанаў, зам. дырэктара Дабрачыннага фонда ў абароне жыцця і сям’і “Адкрытыя Сэрцы”, клін. псіхолаг).

Арганізатары — малітоўная група «У абарону жыцця».

grodnensis.by

для друку для друку