Агульнабеларускую пілігрымку да 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ перанеслі на восень

5 студзеня на 76-м надзвычайным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі было прынята рашэнне правесці агульнабеларускую пілігрымку з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ.

У сувязі з пандэміяй каранавірусу агульнабеларуская пілігрымка ў Ватыкан шляхам святога Яна Паўла ІІ на святкаванне 100-годдзя з дня яго нараджэння пераносіцца з мая на восень.

Дакладны час яе правядзення і дадатковая інфармацыя будуць пададзеныя пазней.

Catholic.by

для друку для друку