- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Агульнабеларускае святкаванне Будслаўскага фэсту перанесена на пазнейшы час

[1]Паведамленне з 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

25 мая з-за пандэміі каранавірусу Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ўпершыню адбылося ў анлайн фармаце ў рэжыме відэаканферэнцыі.

У пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе біскупы ККББ і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Ян Сяргей Гаек MIC.

1. Уступнае слова Старшыні ККББ арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча было скіравана не толькі да членаў Канферэнцыі, але і да ўсіх людзей добрай волі. Арцыбіскуп выказаў спачуванні ўсім жыхарам Беларусі, якіх непасрэдна закранула эпідэмія, асаблівым чынам сем’ям і блізкім спачылых ад каранавірусу і звязаных з ім хваробаў. Арцыбіскуп пажадаў здароў’я хворым і выказаў падзяку медыкам і ўсім тым, хто прычыняецца да таго, каб ратаваць нашу краіну і народ ад хваробы.

2. Біскупы прыйшлі да высновы аб неабходнасці працягнуць час для выканання вернікамі касцёльнага наказу адносна святой Камуніі ў Велікодны перыяд, а таксама абавязку прынамсі раз на год прыступіць да споведзі. Выканаць гэты духоўны абавязак вернікі дыяцэзій на Беларусі сёлета могуць да 15 жніўня 2020 года. Біскупы заахвочваюць усіх святароў і вернікаў выкарыстаць гэты час на паяднанне з Богам і прыняцце Яго Цела як умацаванне для духа і цела ў складаны час пандэміі з захаваннем усіх нормаў і рэкамендацый Міністэрства аховы здароў’я Беларусі і Сусветнай арганізацыі здароў’я (САЗ).

3. Біскупы абмеркавалі арганізацыю святкавання ў гэтым годзе ўрачыстасці Божага Цела ва ўмовах пандэміі каранавірусу і прынялі рашэнне не праводзіць агульнагарадскіх і парафіяльных працэсій па вуліцах нашых горадоў і вёсак. Біскупы згадзіліся на тое, каб, па разважлівым меркаванні пробашчаў і пасля абавязковай кансультацыі з дыяцэзіяльнымі курыямі, адбываліся парафіяльныя працэсіі (па магчымасці — на прыкасцёльнай тэрыторыі або ў касцёле), з захаваннем рэкамендаваных Міністэрствам аховы здароў’я Беларусі і САЗ санітарных нормаў.

4. Членамі ККББ было прынята рашэнне адносна святкавання Будслаўскага фэсту ва ўмовах пандэміі каранавірусу:

5. Біскупы пазнаёміліся і зацвердзілі пераклад тэкстаў фармуляру святой Імшы, Літургіі гадзінаў і літургічных чытанняў з успаміну святой Фаўстыны Кавальскай, панны, які Папа Францішак 18 мая 2020 года ўнёс у Агульны Рымскі каляндар, што дазваляе адзначаць гэты ўспамін у паўсюдным Касцёле. Пераклад згаданых тэкстаў быў падрыхтавны Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў ККББ на чале з ксяндзом канонікам Янам Крэмісам.

catholic.by [2]