Агульнабеларускі кангрэс сямейных рухаў пройдзе ў Баранавічах

1-3 чэрвеня ў Баранавічах адбудзецца ІІІ Агульнабеларускі кангрэс сямейных рухаў. Кангрэс пройдзе пад назвай «Евангелле сям’і – радасць для свету» i стане падрыхтоўкай да ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне (Ірландыя).

 

 

Праграма кангрэса:

1 чэрвеня, пятніца:

17.00 – адкрыццё кангрэса;

17.30 – інаўгурацыйны даклад “Чаму сям’я мае важнае значэнне для Касцёла” (дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB);

18.15 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі;

19.15 – вячэра;

20.30 – канцэрт гурта “Laudans.”

2 чэрвеня, субота:

8.00 – сняданак;

9.00 — 9.45 – даклад “Канцэпцыя сям’і паводле розных філасофскіх напрамкаў” (кс. Андрэй Рылка);

10.00 — 11.00 – даклад “Касцёл у служэнні сям’і” (кс. Пшэмыслаў Дронг);

11.00 — 11.30 – перапынак на каву;

11.30 — 13.00 – даклад “Фарміраванне чалавека ў сям’і” (Станіслаў Дземян);

13.00 – святая Імша, якую ўзначаліць кс. Андрэй Рылка;

14.00 – абед;

15.00 — 16.00 – даклад “Выкарыстанне прэвентыўнага метаду кс. Яна Боско ў сям’і” (кс. Павел Шчарбіцкі);

16.15 -17.45 – даклад “Сужэнская духоўнасць у аспекце Amoris Laetitia” (кс. Пшэмыслаў Дронг);

18.00 – вячэра;

19.00 – дыскусія.

3 чэрвеня, нядзеля:

7.00 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка;

8.00 – сняданак;

9.00 — 12.00 – даклад “Новы падыход у падрыхтоўцы да сакрамэнту сужэнства” (даклад + майстар-клас) (Віялета Віткаускенэ);

12.00 – абед.

Запісацца можна па тэлефоне:

+375 29 588 42 73 (Ірына Мялешка)

grodnensis.by

для друку для друку