Агульнабеларуская сустрэча моладзі пройдзе ў Гродне

У адпаведнасці з пастырскай праграмай Каталіцкага Касцёла ў Беларусі на 2018 год, якая прысвечана моладзі як надзеі Касцёла і грамадства, з 29 красавіка па 1 мая ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (мікрараён Дзевятоўка) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі.

Тэма сустрэчы — «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана» (Лк 1, 30).

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Catholic.by

для друку для друку