Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі пачнецца 6 жніўня

navena-0З мэтаю непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзінаў у юбілей фацімскіх аб’яўленняў Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-м Пленарным пасяджэнні, якое адбылося 24 мая 2016 г. у Гродне, вырашыла правесці Агульнабеларускую навэнну да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі распачынаецца 6 жніўня 2016 г. і будзе адбывацца на працягу 9 месяцаў — у кожную першую суботу месяца, а яе завяршэнне запланавана на 1 красавіка 2017 г.

«Заахвочваю святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў не толькі актыўна ўдзельнічаць у навэнне, але і распаўсюджваць набажэнства першых суботаў месяца, каб такім чынам перапрасіць Марыю за грахі, якімі зневажаецца Яе Беззаганнае Сэрца, а таксама, каб падзякаваць Ёй за апеку над намі. Даверым жа сябе Божай міласэрнасці, у якой наша надзея!» — заклікае ў Звароце арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч усіх нас, благаслаўляючы на ўдзел у Навэнне і набажэнстве першых суботаў месяца. 

Тэкст навэнны падрыхтаваны выдавецтвам “Про Хрысто”. Яго можна спамаваць на сайце часопіса «Ave Maria».

для друку для друку