Афіцыйны лагатып кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты

kananizacuja_mati TerezaАфіцыйны лагатып кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты стварыла жыхарка Мумбаі Карэн Ні Д’Ліма Васвані, якая належыць да адной з каталіцкіх парафій гэтага самага населенага горада Індыі.

Карэн пачала кар’еру графічнага дызайнера 21 год таму. Акрамя сваёй прафесійнай дзейнасці, яна дапамагае многім парафіям горада, ахвяруючы свой талент «дзеля славы Божай» у адпаведнасці з духам Маці Тэрэзы.

«Я ніколі асабіста не сустракала Маці Тэрэзу, — сказала яна ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «AsiaNews»», — але заўсёды захаплялася яе працай і часта прымала ўдзел у дабрачыннай дзейнасці, прапаноўваючы свой прафесійны вопыт».

«Са мной звязаліся з архідыяцэзіі Калькуты, — распавядае далей Карэн, — і папрасілі распрацаваць лагатып для святкавання кананізацыі Маці Тэрэзы. Лагатып спадабаўся сястры Прэмі, генеральнай настаяцельніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Любові, і а. Браяну. Яны вырашылі прыняць лагатып для міжнароднага выкарыстання. Я вельмі ўсхваляваная і ўдзячна за гэта».

logotip

Афіцыйны лагатып кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты

Дызайнеру спатрэбілася тры дні, каб стварыць эмблему Маці Тэрэзы. Яна тлумачыць, што з Ватыкана ёй далі тэму эмблемы «пасланніцы Божай пяшчоты і міласэрнай любові», і таму яна вырашыла адлюстраваць Маці Тэрэзу, якая з дабрынёй і любоўю трымае на руках дзіцяці.

«Я палічыла, што найлепш выкарыстоўваць вельмі просты стыль графікі і толькі два колеры, — працягвае дызайнер, — таму што ўсе сродкі масавай інфармацыі на ўсіх узроўнях змогуць яго лёгка выкарыстоўваць».

Карэн распавяла, што малілася перад працай, падчас і пасля яе: «Перш за ўсё, я падзякавала Богу за прадстаўленую мне магчымасць, а тады малілася пра ласку стварэння простай і яркай эмблемы, якая казала б сама за сябе».

Ватыканскае Радыё

для друку для друку