Адзінаццацікласнікі здзейснілі пілігрымку са Шчучына ў Будслаў

Budslaw 2015 (298)9 мая вучні адзінаццатых класаў з парафіі ў Шчучыне, дзе служаць айцы піяры, здзейснілі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Такая пілігрымка адбываецца кожны год на заканчэнне катэхетычных заняткаў у парафіі.

Мэта гэтай пілігрымкі – малітва праз заступніцтва Маці Божай не толькі аб добрай здачы экзаменаў, але і аб абранні добрага жыццёвага шляху, аб тым, каб Маці Езуса заўсёды спадарожнічала ім у дарослым жыцці.

Галоўным пунктам пілігрымкі стаў Будслаў і Эўхарыстыя ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, але была магчымасць таксама наведаць многія цікавыя месцы Беларусі. Па дарозе моладзь змагла пабываць у Іўі, якое вядомае як месца чатырох вызнанняў. Ксёндз Віталь Цыбульскі, якога сустрэлі там пілігрымы, распавёў пра Іўе і парафію Святых Пятра і Паўла.

Яшчэ адным этапам падарожжа сталі Валожын і Хатынь. Пра гісторыю санктуарыя Маці Божай Будслаўскай і цуды, якія адбыліся ў гэтым месцы, расказала сястра-назарэтанка Вольга.

На зваротным шляху пілігрымы змаглі ўбачыць самае вялікае возера Беларусі – Нарач, а таксама санктуарый Маці Божай у Гудагаі. Пілігрымы спыніліся таксама ў Гервятах, дзе мясцовы пробашч распавёў ім аб касцёле. Ва ўдзельнікаў пілігрымкі была магчымасць паслухаць гучанне арганаў.

Айцы піяры жадаюць адзінаццацікласнікам, каб пілігрымка прынесла для іх добрыя плёны і каб моладзь, выбіраючы сваю будучыню, заставалася заўсёды вернай найважнейшаму пакліканню – вернасці Богу.

а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

Пераклад с польскай мовы catholic.by

для друку для друку