Адышоў у вечнасць тата с. Ганны Блышко RM

24 студзеня 2019 года на 92-м годзе жыцця адышоў да Пана Аркадзій Блышко, тата с. Ганны Блышко, францішканкі Сям’і Марыі, якая служыць у Глыбоцкай парафіі.

Праваслаўны святар будзе маліцца 25 студзеня ў 12.00 у хаце спачылага ў в. Гірстуны (Глыбоцкі р-н). Пахаванне адбудзецца на мясцовых могілках.

Даверым Божай Міласэрнасці спачылага Аркадзія.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

 

для друку для друку