Адышоў да Пана кс. Казімір Акушка

Курыя Віцебскай дыяцэзіі з вялікім сумам паведамляе, што сёння 9 лютага 2019 года адышоў да Пана кс. Казімір Акушка, пробашч у парафіі ў Плюсах. 

Пахаванне кс. Казіміра Акушкі адбудзецца ў Плюсах у аўторак 12 лютага ў 11.00.

Кс. Казімір Акушка нарадзіўся 21 кастрычніка 1959 года ў в. Паляны парафіі Гудагай Гродзенскай дыяцэзіі. Тэалагічную адукацыю атрымаў у Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Рызе. Святарскія пасвячэнні прыняў 19 мая 1991 года ў Гродне з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

У Віцебскай дыяцэзіі працаваў у парафіях у Варапаеве, Празароках, Мёрах, Плюсах, Дзісне, Новым Пагосце; абслугоўваў парафіі ў Шаркаўшчыне, Чарневічах, Дунілавічах і Лучаі.

Няхай добры Бог адорыць кс. Казіміра ласкаю сузірання Свайго аблічча ў небе. Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць, няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.

Кс. Віктар Місевіч, канцлер

для друку для друку