Адышоў да Пана цяжкахворы кс. Міхал Лось FDP, які зусім нядаўна прыняў пасвячэнне прэзбітэрату на шпітальным ложку

Са смуткам паведамляем, што сёння, 17 чэрвеня, перад полудням, адышоў да Пана новапрэзбітэр Кангрэгацыі ксяндзоў-арыяністаў кс. Міхал Лось FDP.

Мы верым, што ён сустрэўся з Уваскрослым Хрыстом, якому так моцна хацеў служыць праз святарства. Дзякуем за ўсе малітвы і падтрымку, паведамляецца на старонцы айцоў арыяністаў у Facebook.

Нагадаем, што кс. Міхал прыняў пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа Варшаўска-пражскай дыяцэзіі Марка Салярчыка.

Урачыстасці адбыліся ў надзвычайным рэжыме, гэта значыць, што сам Папа Францішак, адказваючы на ліст Галоўнага настаяцеля Кангрэгацыі, удзяліў дыспенсу.

Вечны адпачынак дай яму Пане…

deon.pl
Фота са старонкі айцоў арыяністаў у Facebook

для друку для друку