Адышла ў вечнасць маці кс. Аляксандра Амяльчэні

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Элеанора Амяльчэня, маці кс. Аляксандра Амяльчэні, святара Віцебскай дыяцэзіі, дырэктара Беларускай секцыі Ватыканскага радыё.

Элеанора Амяльчэня належала да Браслаўскай парафіі. Працяглы час змагалася з хваробамі. Пахавальная Імша адбудзецца 9 красавіка ў 11.00 у Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Пахаванне адбудзецца на могілках у Далёкіх.

Выказваем шчырыя спачуванні кс. Аляксандру Амяльчэні з нагоды смерці маці, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць.
Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.

кс. Віктар Місевіч, канцлер Курыі

для друку для друку