Адышла ў вечнасць маці Генеральнага Вікарыя Віцебскай дыяцэзіі

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Аліна Марыя Кісель, мама кс. пралата Францішка Кісяля, Генеральнага Вікарыя Віцебскай дыяцэзіі.

Аліна Марыя Кісель памерла ва ўзросце 90 гадоў. Пахаванне адбудзецца ў нядзелю 29 лістапада 11.00 ў Мосары.

Выказваем шчырыя спачуванні кс. пралату Францішку Кісялю з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць.
Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.

для друку для друку