Адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч

Фота з першых нумароў часопіса «Ave Maria», 1994 год

4 чэрвеня, у 85-гадовым узросце ў Вільні адышоў у жыццё вечнае кс. Ян Шуткевіч, які паходзіў з Гродна, паведамляе grodnensis.by.

На працягу доўгага часу ён нёс паслугу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: быў пробашчам парафіі ў Лынтупах і служыў у Мінску. Апошнія гады свайго жыцця правёў у Вільні, дзе выконваў абавязкі рэктара і рэзідэнта касцёла Св. Барталамея.

Пахавальная св. Імша адбудзецца 7 чэрвеня ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) у Гродне. Пачатак Імшы ў 12. 00.

Святая Імша ў інтэнцыі спачылага былога пробашча парафіі Святога Андрэя Апостала адбудзецца 7 чэрвеня ў 12.00 у Лынтупах.

для друку для друку