Адышоў у вечнасць кс. Леанід Нясцюк — пробашч «беларускага Нотр-Дама»

24 сакавіка адышоў у вечнасць пробашч парафіі Святой Тройцы ў Гервятах (Гродзенская дыяцэзія) кс. Леанід Нясцюк. 21 сакавіка святар трапіў у шпіталь з інсультам.

Ксёндз Леанід Нясцюк у 2010 годзе быў узнагароджаны срэбраным медалём за шматгадовую працу, захаванне веры і хрысціянскіх традыцый на гервяцкай зямлі; узнагарода прыйшла з Літоўскай рэспублікі, і ліст, у сувязі з гэтым, быў падпісаны намеснікам прэм’ер-міністра Андрюсам Кубілюсам. Пробашч касцёла Святой Тройцы ў Гервятах быў прызнаны Чалавекам 2012-га года Гродзенскай вобласці.

Пахавальная св. Iмша за спачылага кс. Леанiда адбудзецца ў панядзелак 27 сакавіка ў 12.00 у парафiяльным касцёле ў Гервятах.

Вечны супакой дай яму, Пане…

Пра асобу кс. Леаніда Нясцюка чытайце тут

Паводле catholic.by і «Дыялог»

для друку для друку