Адышоў у вечнасць кс. Чэслаў Халгас MS, які раней нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі

2 лістапада ў шпіталі ў Новым Таргу (Польшча) адышоў у вечнасць салетын кс. Чэслаў Халгас MS. Пахаванне пройдзе 5 лістапада ў Дэнбоўцу (Польшча) у касцёле Маці Божай Салетынскай у 13.00. У 12.30 у святыні будуць маліцца Ружанец у інтэнцыі спачылага.

Ксёндз Чэслаў Халгас нарадзіўся 24 сакавіка 1935 года ў Дамінікавіцах (Польшча). Манаскія абяцанні склаў у 1952. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1959 годзе з рук Люблінскага ардынарыя біскупа Пятра Калвы. За 65 гадоў манаскага жыцця і 58 гадоў святарства нёс служэнне ў розных парафіях Польшчы, у тым ліку і ў Беларусі (Віцебская дыяцэзія).

Вечна адпачынак дай яму, Пане…

Catholic.by

для друку для друку