Адпуст у гонар святой Ганны адзначылі ў лынтупскай парафіі

OLYMPUS DIGITAL CAMERA26 ліпеня 2015 года ў лынтупскай парафіі адбыўся парафіяльны адпуст у гонар святой Ганны. Кожны год парафіяльная ўрачыстасць збірае шмат прыхільнікаў шанавання гэтай святой, паведамляе парафіяльны сайт.

Святкаванне распачалося ўрачыстай святой Імшой а 11 гадзіне, якую ўзначаліў пробашч парафіі кс. Павел Кнурэк. На Літургіі прысутнічала шмат вернікаў, як лынтупскай парафіі так і суседніх. Таксама завіталі госці з замежжа, асабліва з Літвы, якія прыязджаюць да сваіх родных, менавіта ў дзень адпусту, каб разам з імі святкаваць урачыстасць святой Ганны.

Святар падчас гаміліі звярнуў увагу вернікаў на святасць жыцця святой Ганны, сімвалам чаго з’яўляецца белая лілія, якая змешчана на выяве абраза святой ў бочнай наве лынтупскага касцёла. Сваім словам заклікаў усіх вернікаў да наследвання святой Ганны, а таксама ўспрымання і адчування радасці жыцця ў сённяшні дзень. Пробашч адзначыў: “вельмі часта жывём тым, што ўжо было, альбо марнуем час на чаканне нечагая невядомага; варта радавацца сённяшнім днём, дарамі і ласкамі прысутнасці Бога ў сакрамантах, у Слове Божым, у магчымасці спаткання з блізкімі”.

Напрыканцы святой Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія вакол касцёла. Вярнуўшыся ў муры касцёла парафіяльны хор, разам з вернікамі заспявалі гімн Te Deum і атрымалі благаслаўленне Насвяцейшым Сакрамантам.

А 16 гадзіне працягнулі святкаванне ўрачыстасці. Жыхары Лынтуп сабраліся на канцэрт, які адбыўся на панадворку парафіяльнага араторыума. З канцэртнай праграмай у мястэчка завітал Алег Сямёнаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

для друку для друку