Адпачынак для дзяцей і моладзі з Лынтупскай парафіі

21 жніўня сорак дзяцей з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах наведалі з экскурсіяй парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

Спачатку групу ўрачыста сустрэлі з конным эскортам пад жывую музыку і запрасілі акунуцца ў гісторыю Беларусі ў суправаджэнні экскурсавода. Дзеці і моладзь наведалі пляцоўку мегалітычнай культуры кромлех, пляцоўку язычніцтва і капішча. Далей чакала прыстань варагаў. Дзяцей пракацілі па рацэ на драккары, затым яны азнаёміліся са сярэднявечным кварталам. Групе распавялі гісторыю замка, наведалі млын і ганчароў, дзе наглядна паказалі, як робяцца вырабы з гліны, убачылі зброевую майстэрню, дзе прымалі ўдзел у каванні наканечніка на стралу. Затым разам з майстрам раскалолі камень.

Скончылася падарожжа эпохай шляхецтва, падчас якой наведвальнікі змаглі агледзець залу шляхецкай Славы.

26 жніўня была арганізаваная паездка ў аквапарк у г. Мінск. Туда адправіліся 16 старэйшых дзяцей, якія актыўна прымаюць удзел у жыцці мясцовага касцёла. Юнакі служаць пры алтары міністрантамі, а дзяўчынкі спяваюць у хоры. Гэта была падзяка для іх за дапамогу.

Удзельнікі выказваюць сваю ўдзечнасць спонсарам за прадастаўленае задавальненне.

caritas-vitebsk.by

для друку для друку