- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адкуль бяруцца хваробы, як іх прыняць і вылечыць?

[1]Адкуль бяруцца хваробы, як іх прыняць і вылечыць? Цела, розум і душа чалавека з’яўляюцца адзіным цэлым. Калі пакутуе цела, трэба спытацца, што адбываецца ў розуме чалавека ці ў яго душы. Псіхасаматыка прапануе ключ, які дазваляе адчыніць дзверы да ведаў пра тое, якія псіхічныя ці духоўныя прычыны ляжаць у аснове хвароб, якія жыццёвыя праблемы ці неўсвядомленыя псіхалагічныя аспекты ствараюць энергетычную дысгармонію, што, у сваю чаргу, праяўляецца як немач. Разуменне прычын і праца над узняццем узроўню энергіі ў арганізме дазваляюць вылечыць многія хваробы.

Складваецца ўражанне, што сёння ў нас зблыталіся мэты, да якіх імкнёмся, і сродкі, якія для гэтага выкарыстоўваем. Не верыце? Падумайце, хаця б, пра пастановы, абмежаванні і “рэвалюцыі” ў сваіх паводзінах, на якія рашаецеся ў Адвэнце ці Вялікім посце. 

Як чалавек павінен успрымаць сваю хваробу?

Кожная хвароба ахоплівае знянацку, звязана з шокам і моцным стрэсам. Некаторыя могуць зарыентавацца ў новай сітуацыі, а некаторыя губляюцца. Хвароба палохае не толькі перспектывай страты здароўя, але і сваімі наступствамі. Чалавек баіцца, што жыццё ўжо не будзе такім, як раней. Цяжэй за ўсё пераадолець сітуацыі, што выбіваюць з папярэдніх грамадскіх функцый, якія дазвалялі акрэсліць уласную вартасць і былі сэнсам жыцця. Немагчымай становіцца праца (ці змяняецца яе ўзровень), нягледзячы на тое, што яна была захапленнем, далейшая рэалізацыя ў сваёй прафесіі. Часам з-за хваробы трэба адмовіцца ад хобі, заняткаў любімым відам спорту, таго, што расслабляе і зараджае энергіяй. У такой сітуацыі чалавек, найперш, павінен навучыцца з гэтым жыць. Важны таксама і камфорт жыцця. Боль, ізаляцыя ад наваколля і адзінота – гэта другое дно кожнай хранічнай хваробы.

З нядаўняга часу шмат гавораць пра Ніка Вуйчыча. Хоць ён не мае ні рук, ні ног, жыве поўным жыццём. З’яўляецца шчаслівым мужам і бацькам. На працягу некалькіх гадоў Нік сустракаецца з людзьмі, каб абвяшчаць надзею тым, хто сумняваецца. Хваліць Бога за цудоўных любячых бацькоў, дзякуючы якім стаў самастойным. Хвароба, з якой жыве, не абмежавала яго актыўнасць. Сіла гэтага чалавека ў жаданні жыць і дзяліцца ім з іншымі. Нік – сведка Божага ўздзеяння і выкарыстоўвання свабоды, якую ў яго не адабрала хвароба. 

Ці з’яўляецца хвароба пакараннем за грахі?

Не, хоць многія так лічаць. Я кожны тыдзень спатыкаю цяжка хворых людзей, якіх збянтэжыла раптоўнае выяўленне хваробы. Яны кажуць, што гэта прыгавор. Спачатку пасля ўсведамлення дыягназу наступае шок, а затым чалавек пачынае пытацца “чаму?” і звяртаецца за адказам да Бога. Часта з’яўляецца думка, што хвароба – кара за грахі. Людзі жывуць у пазначанай грахом рэчаіснасці, і таму кожны, нават самы высакародны чалавек, знойдзе ў сваім жыцці момант, пра які можа сказаць, што менавіта за гэта Пан яго пакараў. Часта сустракаю такіх пацыентаў. Між тым, Бог не карае за грахі, бо Ён міласэрны. Трэба глядзець на гэта менавіта такім чынам, таму што ў адваротным выпадку ў сэрцы чалавека дэфармуецца вобраз Усявышняга. Ён жа пастаянна знаходзіцца побач з пакутуючай асобай, дапамагае ёй несці крыж цярпення.

Калі хтосьці лічыць хваробу пакараннем, яго цяжка пераканаць у тым, што не мае рацыі, што не правініўся. Такому чалавеку неабходны індывідуальны падыход. Нялёгка дастукацца да кожнага, але калі ўдаецца, гэта вельмі цудоўна. Заўсёды стараюся падводзіць чалавека да любові, каб у ёй хворы шукаў адказы на самыя складаныя пытанні. Я перакананы, што пасля ўсталявання асабістых адносін з Богам, адказ любові прыйдзе сам – невядомым чынам, паколькі гэта таямніца.

Чаму Бог дапускае цярпенні з-за хваробы?

Найперш Пан дапускае хваробы для адкуплення грахоў, змены сапсаванага ладу жыцця, усведамлення амаральнасці і таго факту, што зямное жыццё – толькі кароткая хвіліна, пасля якой надыходзіць вечнасць. Якой яна будзе залежыць ад жыцця кожнага з нас на зямлі. Сёння таксама часта хварэюць дзеці. Гэтае няшчасце павінна змяніць бяссэнснае жыццё тат і мам, прымусіць іх да рэфлексіі і змены, ачышчэння ад запалу і недахопаў. Хваробы патрэбныя таксама для таго, каб навучыць чалавека пакоры і не дапусціць дрэнных і згубных учынкаў. Аднаго разу Хрыстос з вучнямі ўбачылі бязногага ад нараджэння чалавека. Ён сядзеў пры дарозе і прасіў міласціну. Вучні запыталіся ў Настаўніка, чаму той не мае ног. Езус адказаў: “Калі б ён меў ногі, то з агнём і мячом прайшоў бы праз усю зямлю”. Часта Бог праз хваробу вырывае нас са звычайнага ходу жыцця, аберагаючы ад сур’ёзных няшчасцяў. Пры дапамозе малой бяды ратуе ад вялікай.

Шматлікія хваробы з’яўляюцца ў выніку дзеяння нячыстых духаў. Сімптомы д’ябальскіх нападаў бываюць вельмі падобнымі на натуральныя хваробы. З Евангелля адназначна вынікае, што аздароўленая Хрыстом згорбленная жанчына не была апанаванай, але прычынай яе хваробы было дзеянне нячыстага духа (параўн. Лк 13, 11–26). У такіх выпадках медыцына бяссільная, а аздараўленне магчымае толькі дзякуючы Божай моцы, якая выганяе злога.

Хрысціянскі падыход да хвароб палягае на ўсведамленні грахоў, за якія можа быць атрымана пакута, і на пакорным прыняцці Божай волі ў раскаянні разам з жаданнем змяніць жыццё. Малітва, пост, міласціна і іншыя духоўныя практыкі дапамагаюць уміласцівіць Пана, які аздараўляе. Калі ж ідзём да ўрачоў, просім Божага бласлаўлення на лячэнне і даручаем лекарам сваё цела, але не душу.

кс. Юрый Бяганскі, grodnensis.by [2]