Адбыліся першыя сумесныя рэкалекцыі для моладзевых супольнасцяў Мінска

DSC_0028На тэрыторыі цэнтра таварыства “Карытас” 12-13 снежня адбыліся першыя сумесныя рэкалекцыідля моладзевых супольнасцяў горада Мінска. У іх удзельнічалі: Сыён (Чырвоны касцёл), Эффата (парафія Маці Божай Ружанцовай, Лошыца), Эммаус (парафія Св. Францішка Асізскага, Уручча).

Гэтыя два дні былі аб’яднаны агульнай тэмай “Розныя супольнасці, як адзінае цэлае.” І не выпадкова. Вядома, што супольнасці вядуць пэўную сумесную дзейнасць, але менавіта такія сустрэчы неабходныя, каб удзельнікі маглі лепш пазнаёміцца, абмеркаваць агульныя пытанні і проста адпачыць разам.

Па традыцыі рэкалекцыі пачалі са знаёмства. Лідары кожнай супольнасці па чарзе расказвалі пра заснаванне, дзейнасць, ход правядзення сустрэчаў, супольныя служэнні ды інш. Цікава было паслухаць: знайсці падобныя рысы, адрозненні, пераняць вопыт, сутыкнуцца з агульнымі праблемамі.

Адмысловай часткай рэкалекцый сталася сумесная малітва, канферэнцыя святара, дзяленне аплаткам і складанне віншаванняў. Пазней жадаючыя маглі прыступіць да сакраманту пакаяння.

Пасля знову вярнуліся да тэмы супольнасцяў. Пытанняў для абмеркаванняў было нямала. Адно з галоўных: “Што зрабіць, каб сумесная дзейнасць прыносіла больш плёну не толькі для саміх членаў супольнасцяў, але і для тых, хто знаходзіцца па-за іх межамі?” Адказы на пытанні знайшліся, а гэта – самае галоўнае.

Вечарам удзельнікаў чакала спантанная малітва праслаўлення і падзякі з песнямі, прагляд і абмеркаванне фільму.

Другі дзень рэкалекцый распачаўся сумеснай малітвай, пасля якой быў адведзены час на асабістыя сведчанні. Кожны жадаючы мог адказаць на пытанне: “Чым для мяне з’яўляецца супольнасць?”, падзяліцца набалелым альбо проста падзякаваць.

Скончыліся рэкалекцыі супольнай Эўхарыстыяй.

Ірына Кухальская, тэкст

Дарыюш Астасевіч, фота

для друку для друку