Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь

DSC08532-main15 мая 2015 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, паведамляе church.by.

Высокага госця суправаджалі першы сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз Філіпа Чампанэлі і сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь а. Юрый Шэнда.

У сустрэчы прыняў удзел адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы дыялогу ў сацыяльна-дабрачыннай і культурна-асветніцкай сферах, а таксама ў галіне абароны традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, агульных для Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў.

для друку для друку