Адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з віцэ-прэм’ерам РБ

25 кастрычніка адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і кс. каноніка Юрыя Санько з намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васілём Жарко.

Падчас сустрэчы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў падзяку віцэ-прэм’еру за яго прысутнасць падчас адкрыцця пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы і дапамогу ўладаў у правядзенні ў Беларусі гэтага форуму еўрапейскіх біскупаў. Намеснік прэм’ер-міністра таксама выказаў сваю падзяку Касцёлу за арганізацыю гэтай падзеі і задавальненне ад яе правядзення.

Бакі былі адзінадушнымі ў тым, што гэтая і падобныя падзеі з’яўляюцца вельмі важнымі як для Касцёла, так і дзяржавы.

На сустрэчы прысутнічаў таксама ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка.

catholic.by

для друку для друку