Адбылася прэзентацыя дэлегацый і падпісанне дэкларацыі

deklaracyja3Святы Айцец і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі падпісалі сумесную дэкларацыю Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы.

Патрыярх Кірыл: «Мы правялі 2 гадзіны ў адкрытай брацкай дыскусіі з поўнай адказнасцю за сваю Царкву, за будучыню народа, будучыню хрысціянства і ўсяго чалавецтва.»

Вынікі па словах Патрыярха: «Дзве царквы могуць актыўна супрацоўнічаць, абараняючы хрысціян па ўсяму свету і сумесна працаваць, каб не было вайны, каб усюды паважалі чалавечае жыццё, умацоўвалі асновы сямейнай маральнасці і, каб праз удзел царквы ў сучасным грамадстве праслаўлялася Імя Айца, Сына і Святога Духа.»

deklaracyja8

Папа Францішак: «Мы размаўлялі вельмі шчыра і я вас запэўніваю, што ў гэтым дыялогу адчуваў прысутнасць Духа Святога.(…) Мы разам абмеркавалі цэлы шэраг ініцыятыў, якія разам зможам ажыццявіць. Таму яшчэ раз сардэчна дзякую яго святасці і памочнікам за намаганні ў падрыхтоўцы гэтай сустрэчы. Сардэчна хачу падзякаваць Кубе, яе ўраду і прысутнаму прэзідэнту.»

deklaracyja9

Папа і Патрыярх накіраваліся на заключнае спатканне і цырымонію развітання.

для друку для друку