Адбылася пілігрымка «Шлях у Баварыю»

piligrumka y BavaruyМенавіта такую назву мела пілігрымка, у якую адправіліся вернікі Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў за мяжу. Арганізатарам яе быў ксёндз — пробашч Лучайскай парафіі касцёла святога Тадэвуша Мікалай Ліпскі, а экскурсаводам — Алена Клімза. З Шаркаўшчыны было 27 прадстаўнікоў ( усяго- 41).

Я не стаўлю мэтай ганьбіць усё наша і ўсхваляць замежнае. Як пасля скажа пры нашым прабыванні ў горадзе Рэгенсбургу (Германія) прадстаўнік Баварска — Рускага культурнага таварыства Раман Найдзіч, у Беларусі таксама шмат прыгожых мясцін, якімі краіна можа ганарыцца і асабліва цудоўная сталіца — горад Мінск. Але праграмай паездкі ставілася задача паглядзець знакамітыя мясціны Чэхіі — горад Прага, Германіі-Рэзенбург і Мюнхен, Польшчы горад Вроцлаў.

Першым гасцінна сустрэў нас горад Вроцлаў. Адметнасць яго заўважылі адразу, калі праходзілі па вуліцах горада — на шляху сустракаліся бронзавыя 30 сантыметровыя гномікі, дакрануцца да якіх лічыцца за шчасце.

Вроцлаў параўноўваюць з Венецыяй, а раку Одар называюць кветкай Еўропы. Горад стаіць на 12 астравах. Да Вялікай Айчыннай вайны тут налічвалася 300, цяпер захавалася 200 мастоў, якія ноччу асвятляюць 90 газавых ліхтароў, і запальваюцца яны ўручную адным чалавекам. Адзін з мастоў вёў да касцёла святой Альжбеты.

Святыня ўзвышаецца на 90 метраў ( быў 130, а ў 1526 годзе верхняя частка касцёла абрушылася, але ніхто не пацярпеў) у ім ксёндз Мікалай разам з удзельнікамі пілігрымкі адправілі Святую Імшу.

Нельга было ўстрымаць ад слёз, зацінала дыханне, калі трапілі ў каплічку пры касцёле. Там рухомыя экспанаты паўсталі ў 1967 годзе і дзейічаюць па сённяшні дзень. Каля 30 розных фігурак завозяцца адным механізмам і ствараюць непаўторную прыгажосць.

Наступным месцам прыпынку ўдзельнікаў пілігрымкі была Прага. Шадэўрам, які сімвалізуе горад — касцёл святога Віта. Ён будаваўся шэсць стагоддзяў, таму на ім можна заўважыць розныя формы архітэктуры. Перш чым трапіць у гэтую святыню, трэба было прайсці праз мост. Яго вельмі цікавая канструкцыя — стаіць на 14 апорах-быках.

Горад ганарыцца сваім астранамічным механічным гадзіннікам з рознымі фігуркамі святых, якія ў пэўны час выконваюць розныя рэтуалы.

Далейшы шлях удзельнікаў пілігрымкі быў на нямеччыну.

Яго можна слухаць бясконца.

Неяк была магчымасць шаркаўчанам паслухаць выступленне артыстаў тэатра Я.Паплаўскай і А.Ціхановіча пад назвай “Мелодыі песень сваіх зберажы”. Сярод выканаўцаў быў і акардыяніст Дзмітрый Корсак.

Давялося бліжэй пазнаёміцца з гэтым чалавекам, не толькі як з артыстам, а і, як кажуць, заўважыць яго з тыльнага боку. А справа ў тым, што і Дзмітрый быў адзін з удзельнікаў пілігрымкі. Па дамоўленасці бакоў, якія зрабіў ксёндз — пробашч Мікалай Ліпскі, артыст павінен быў прадставіць інструментальны канцэрт ( акардыён) “Мелодыі свету над Дунаем” у горадзе Рэзенбургу.

Сціплы, нават крыху сарамлівы, вясёлы, малады і абаяльны — Дзіма стаў душой кампаніі — удзельнікаў пілігрымкі. Зусім іншым яго ўбачылі, калі выйшаў на сцэну аднаго з сямейных Цэнтраў жылога раёна горада Рэгенсбурга.

На канцэрт сабраліся мясцовыя жыхары. У тым ліку генеральны консул Беларусі ў Германіі і прадстаўнік баварска — рускага культурнага таварыства горада Рэгенсбурга. Сярод прысутных можна было пачуць, акрамя нямецкай і рускую мову. Але музыка аднолькава гучыць для ўсіх і не адрозніваецца па языковаму бар’еру.

piligrumka y Bavaruy_2

Вось творы, якія выканаў вертуоз — акардыяніст Дзмітрый Корсак: І.С.Бах. Прэлюдыя і фуга да мінор два томы; У. Зубіцкі. Саната “Славянская”1.2.3. ч., С. Войценка “Откровение”, В.Сямёнаў “”Сказ о Тихом Доне”. У другой частцы канцэрта былі выкананы наступныя творы: “Французскі сувенір”, турэцкая мелодыя”, грэчаскія “Сіртакі”, Аблівіён — А.Пьяццолла ( італьянская мелодыя), П.Дранга “Танга ў небе”, Іваноў “Руская плясавая”, “Смуглянка”( руская популярная мелодыя), грузінская “Лязгінка” і Фоссэн “Флік — Фляк”.

Аб тым, што акардыяніст Дзмітрый Корсак падабаўся нямецкай публіцы гаворыць ужо той факт, што яго запрасілі ў якасці музыканта на вялікае навагодняе шоў, якое будзе праводзіцца ў адным з падобных цэнтраў Германіі.

Дык хто ж ён такі Дзімітрый Корсак? Вясковы хлопец з брэсчыны. З 9 гадоў узяў у рукі акардэён і з таго часу з ім не развітваецца.

Спачатку ў горадзе Высокае Брэсцкай вобласці Дзіма закончыў музычную школу, затым музычны каледж імя Г.Шырмы ў Брэсце. Далей была вучоба ў філіяле Беларускай акадэміі музыкі ў Брэсце і заканчваў вучобу ўжо ў Мінскай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Пасля пяцігадовай вучобы ў ВНУ, Дзмітры два гады займаўся ў Беларускай дзяржаўнай магістратуры. Закончыўшы яе, як маладога спецыяліста накіравалі, так скажам, на адпрацоўку ў вёску Крупіца Мінскага раёна, дзе ён і працуе мастацкім кіраўніком.

За гады вучобы Дзмітрый праяўляў свае творчыя здольнасці на розных сцэнах і кожны раз карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод слухачоў. Так, у чэрвені 2009 года трыа “Вікторыя” з яго ўдзелам паспяхова выступіла на Міжнародным фестывалі — конкурсе музыкі ў горадзе Быдгошч (Польшча) і былі ўдастоены першай прэміі і звання Лаўрэата міжнароднага конкурсу.

У студзені 2010 — гэты ансамбль прыняў удзел у ХХ11 Міжнародным фестывалі класічнай музыкі “Янтарныя музычныя вечары ў Брэсце”. У верасні таго ж года — сталі дыпламантамі Х Міжнароднага фестывалю ансамблевай музыкі ў Каталіне (Польшча).

У 2011 годзе стварыўся дуэт акардыяністаў Аляксандры Бузун і Дзмітрыя Корсака. Яны былі ўдзельнікамі конкурса, які праводзіўся ў “Пярна — 2012” (Эстонія) і сталі Дыпламантамі, а ў 2013 — удзельнічалі ў конкурсе “Белтэлерадыёкампаніі” і занялі першае і другое месцы.

Не мог не заўважыць такога таленавітага музыканта — віртуоза ксёндз -пробашч Мікалай. Ён аднойчы запрасіў Дзмітрыя на свята, і каб пасля заканчэння Імшы ён адыграў вернікам. Пасля гэтага Корсак яшчэ не раз прыязджаў у Лучайкі касцёл. Дзякуючы цудоўнаму чалавеку, адданаму верніку Мікалаю Ліпскаму, Дзмітры змог паказаць свой талент больш шырокаму колу людзей.

Пілігрымка працягвалася.

Не менш цікавым было наведванне горада Мюнхена. У горадзе ўсё прысвечана заступніцы Марыі. На плошчы з аднаіменнай назвай узвышаецца касцёл.

Горад Мюнхен стаіць на рацэ Ізер і пачаў сваё існаванне з 1158 года. Цяпер гэты прыгожы горад з 70 тэатрамі і столькімі ж музеямі. Шмат чым вызначаецца горад, але больш за ўсё ўразіла казачнае каралеўства Баварскага караля Людвіга другога. Гэта новы лебядзіны ўцёс і Альпійская вёска. Усю тую прыгажосць нельга перадаць словамі, там трэба пабываць.

Мяне цікавіла і жыццё сельскіх жыхароў. І вельмі ўразіла тая акуратнасць пры апрацоўцы палёў. Хоць там уласная маёмасць, усё ж зямельныя надзелы ёсць даволі вялікія.

Дык вось на полі, дзе зялёным дываном раскінуліся азімыя зерневыя, не заўважыш ні кучкі саломы, недаараных да канца загона палёў.

Паўсюдна роўныя, як пад струну, тэхналагічныя каляіны. Тэхніка стаіць пад павецямі, уся яна малагабарытная і новенькая, кармы загорнуты ў плёнку, складзіраваныя каля хлявоў. Усё на віду, бо там ніхто нічога не крадзе і не падманвае.

Кацярына Сосна.

для друку для друку