Адбылася пешая пілігрымка з Сапоцкіна ў Свяцк

Вернікі парафіі ў Сапоцкіне, сярод якіх дзеці і моладзь, па традыцыі штогод у нядзелю Божай Міласэрнасці здзяйсняюць пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Свяцку, дзе знаходзіцца абраз “Езу, давяраем Табе”. Удзельнікі пілігрымкі ў гэтае свята, устанаўлення якога пажадаў сам Хрыстос, хочуць даверыць Езусу Міласэрнаму свае справы і клопаты.

23 красавіка група з 30 парафіян на чале з пробашчам кс. Антоніем Абухоўскім вырушыла ў шлях. Паломніцтва было хоць і не вельмі доўгім, але нялёгкім: дзьмуў моцны вецер, было холадна і дажджліва. Вернікі пілігрымавалі ў інтэнцыі сваёй парафіі, блізкіх, родных і сяброў і разам маліліся Богу, багатаму ў міласэрнасці: “Будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету”.

У капліцы Божай Міласэрнасці ў Свяцку адбылася адпустовая Імша.

У гаміліі кс. Юрый Марцiновiч адзначыў, што “праўда пра Бога, багатага ў міласэрнасці, дазваляе нам убачыць Яго побач з чалавекам, асабліва церпячым, тым, для якога існуе пагроза ў яго існаванні і чалавечай годнасці”.

Са святам Божай Міласэрнасці асабліва звязана абяцанне Хрыста, якое занатавала ў сваім “Дзённіку” святая Фаўстына: “Тая душа, якая прыступіць да споведзі і святой Камуніі, атрымае поўнае адпушчэнне правінаў і караў” (Дз. 699). Таму многія ўдзельнікі пілігрымкі прыступілі ў гэты дзень да святой Камуніі, каб атрымаць ласкі, абяцаныя Езусам.

grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі