Адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў рад салезіянскіх араторыяў Беларусі

7 і 8 жніўня ў вёсцы Вайнідзеняты (Гродзенская вобласць) адбылася сустрэча прадстаўнікоў рад салезіянскіх араторыяў Беларусі.

rada aratoryjau

На сустрэчы прысутнічалі: ксёндз дэлегат Віктар Гайдукевіч SDB, святары салезіяне і сёстры салезіянкі, а таксама салезіянскія супрацоўнікі і аніматары з усіх араторыяў, якія працуюць на тэрыторыі нашай краіны, з Мінску, Смаргоні, Бараўлян і Дзятлава.

Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі наступныя пытанні:

  1. На колькі пад час году раскрыты дэвіз Генеральнага настаяцеля і тэма году для ўсяго Касцёла;
  2. Супрацоўніцтва паміж араторыямі і структурамі араторыяў;
  3. Наколькі добра адбываецца фармацыя аніматараў і кандыдатаў у аніматары;
  4. Прапановы на наступны год.

Пасля абмеркавання і падвядзення вынікаў рэгіянальны настаяцель ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB падзякаваў усім за адданую працу і адзначыў, што дзейнасць араторыяў бачная і з’яўляецца добрым сведчаннем развіцця салезіянскай сям’і, але таксама неабходны дбаць аб тым, каб удасканальваць і пашыраць сваю дзейнасць.

Паміж абмеркаваннямі і працай па групах салезіянская сям’я мела магчымасць заняцца спортам, адпачыць, з’есці марожанае.

Завяршылася сустрэча ў нядзелю супольнай вячэрай, а ў панядзелак адбылося планаванне асноўных кірункаў дзейнасці на будучы год.

Араторый — хрысціянскае выхаваўчае асяроддзе для дзяцей і моладзі. З лацінскай мовы слова «араторый» азначае месца для малітвы. Салезіянскі араторый — свайго роду «дом гасціннасці», дзе кожны можа знайсці сваё месца. Першыя араторыі працавалі задоўга да св. Яна Боско, але першы салезіянскі араторый быў заснаваны менавіта ім. Мэта салезіянскага араторыя — выхаванне добрых хрысціянаў.

sdb.by

для друку для друку