Адбудзецца суд па справе выкрадання ватыканскіх дакументаў

Пяць чалавек: кс. прэлат Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі, Нікола Маё і журналісты Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі, будуць абвінавачаны ў крадзяжы і распаўсюдзе канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду, паведаміла Зала Друку для Ватыканскага радыё.

Першае слуханне запланавана на аўторак, 24 лістапада 2015 г. Адзначаецца, што злачынствы былі здзейснены ў перыяд ад сакавіка 2013 года да 5 лістапада 2015 года.

Кc. Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі і Нікола Маё абвінавачваюць у стварэнні арганізаванай злачыннай арганізацыі, з мэтай здзяйснення некалькіх злачынстваў па распаўсюдзе інфармацыі і дакументаў, якія тычацца фундаментальных інтарэсаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. У сваю чаргу, Нуццы і Фіціпальдзі абвінавачваюцца ў падбухторванні і аказанні ціску на кс. Бальда ў мэтах атрымання інфармацыі і дакументаў канфідэнцыйнага характару, выкарыстаных пасля ў двух кнігах, якія былі апублікаваны ў Італіі ў лістападзе 2015 г.

У заяве Святога Пасаду гаворыцца, што ў выпадку, калі абвінавачаныя не з’явяцца ў суд, іх будуць судзіць завочна.

для друку для друку