Адбудзецца пілігрымка для маці з Ашмян у Баруны

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды 6 мая з Ашмян вырушыць пілігрымка да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах.

Прыняць удзел у пілігрымцы для мамаў запрашаюцца ўсе жанчыны, маці, а таксама дзяўчаты – будучыя маці.

Пілігрымка сёлета адбудзецца ў дзявяты раз.

Праграма пілігрымкі:

7.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў на прыкасцёльным пляцы ў Ашмянах

7.25 – выхад пілігрымкі

Гадзінкі да Маці Божай

8.10 – Багданішкі (3,5 км)

         канферэнцыя

8.45 – Олькавічы (6,5 км)

9.15 – Скрыжаванне (8 км)

         адпачынак

9.45 – Навасёлкі (10 км)

         Вяночак да Божай Міласэрнасці

10.45 – Куцавічы (13,5 км)

         пачастунак

         Ружанец

12.00 – Чаркасы (17 км)

         адпачынак

         канферэнцыя

13.15 – Баруны (22 км)

14.30 – маёвае набажэнства

15.00 – святая Імша.

Арганізатар пілігрымкі кс. Павел Паўлюкевіч запрашае ўсіх маці да ўдзелу ў супольнай малітве.

grodnensis.by

для друку для друку