Адбудзецца ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў

BjrHS2cFlMЗ Нарачы 1 ліпеня вырушыць ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў.

Дваццаць год таму назад 15 хлопцаў і дзяўчат, натхнёныя айцом Аркадзіем Куляхам, за два дні прыйшлі пілігрымкай на будслаўскія ўрачыстасці. Зараз пілігрымка налічвае да 240 чалавек.

Асаблівасць нарачанскай пілігрымкі ў тым , што яна самая “маладая”. Дзякуючы таму, што Будслаў знаходзіцца ў Мядзельскім раёне, адлегласць у 70 кіламетраў можа пераадолець не толькі моладзь, але і дзеці. Таму ўзрост 9-12 гадоў звычайны для нарачанскай пілігрымкі.

Шырокая геаграфія нарачанскай пілігрымкі. За 20 год у яе складзе ішлі не толькі вернікі з Мядзела, Свіры, Канстанцінава, Шэметава, але і з Мінска, Гудагая, Брэста, Бярозы, Баранавічаў, Масквы, Вільнюса, паведамляе naracz.na.by

Юбілейная пілігрымка – гэта час падзякі Усемагутнаму Богу за 1400 пройдзеных за 20 год кіламетраў, за дождж і сонца, за мазалі, за зычлівых людзей, якія сустракаюць з кубкам халоднай вады. Гэта падзяка за ўсіх тых, хто меў дачыненне да арганізацыі пілігрымкі. Гэта падзяка за ўсе навяртанні, за выслуханыя інтэнцыі, за слёзы радасці, якія не могуць не цячы па твары, бо ты ўсё ж такі дайшоў і стаіш на каленях перад абразом Маці Божай.

Таму нарачанская пілігрымка запрашае ўсіх сваіх сяброў, каб разам з Марыяй праслаўляць Усемагутнага Бога за ўсе Яго дабрадзействы.

Па пытаннях запісу звяртацца да Шнітоўскай Ірыны Антонаўны:

+ 375 44 759 91 18+ 375 44 759 91 18 Velcom; +375 29 552 79 16+375 29 552 79 16 МТС; хатні 45257

Кошт пілігрымкі 50 000 рублёў. Запіс да 28 чэрвеня.

для друку для друку