Адарацыю і малітву за кансэкраваных асоб правяла моладзь у Шаркаўшчыне

2 лютага ў Шаркаўшчынскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Падчас чування людзі рознага ўзросту спрабавалі адказаць на пытанні: Якое маё жыццё з Богам? Чаму жыццё не можа быць чарадой адных поспехаў? Што я зрабіў на карысць свайго бліжняга, а не дзеля сваёй карысці? Якім сваім учынкам я пакрыўдзіў Езуса?

Менавіта 2 лютага, калі Каталіцкі Касцёл адзначае дзень кансэкраваных асоб, падчас адарацыі вернікі асабліва маліліся за законнікаў, дзякавалі Богу за людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу і людзям.

Ініцыятарам адарацыі выступіла моладзь. Маладыя людзі разам з пробашчам кс. Максімам Бачарнікавым падрыхтавалі спевы і тэксты разважанняў.

Пасля заканчання набажэнства шмат вернікаў выказалі словы ўдзячнасці моладзі за падрыхтоўку адарацыі.

кс. Максім Бачарнікаў

для друку для друку