Абвешчана тэма Будслаўскага фэсту ў 2019 годзе

Сёлетні Будслаўскі фэст пройдзе 5–6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас», паведамляе Catholic.by.

Тэма фэсту сугучная тэме душпастырскага года ў Касцёле на Беларусі, які па рашэнні мясцовага епіскапату прысвечаны сям’і як крыніцы радасці і надзеі моладзі.

Падрыхтоўка да ўрачыстасцяў у нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у гэтым годзе будзе праходзіць без удзелу заснавальнікаў і шматгадовых апекуноў святыні айцоў бэрнардынаў, якія завяршылі сваю місію ў Будславе.

Адказны за падрыхтоўку да сёлетняга фэсту, які ў мінулым годзе быў унесены ў рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА, з’яўляецца новапрызначаны будслаўскі пробашч кс. Дзмітрый Дубовік.

для друку для друку