Абвешчана тэма Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі

52-ы Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі пройдзе 13 мая 2018 г. на тэму “Праўда вызваліць вас”. (Ян 8,32) Фальшывыя навіны і журналістыка міру”. Яна была абвешчана 29 верасня 2017 г. у Ватыкане, у свята святых арханёлаў, адзін з якіх – Габрыэль – лічыцца апекуном СМІ.

Тэма, якую выбраў Папа, тычыцца так званых “фальшывых” ці “фэйкавых” навінаў, якія аказваюць ўплыў на ўзнікненне і ўмацаванне моцнай палярызацыі меркаванняў. Гаворка ідзе пра перакручванне фактаў, вельмі часта інструменталізаванае, з магчымымі наступствамі на ўзроўні індывідуальных і калектыўных дзеянняў, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Сакратарыяту па камунікацыі. 

У кантэксце, калі кампаніі, якія працуюць у сферы сацыяльнага інтэрнэту, свет інстытутаў і палітыкі, пачалі змагацца з гэтым феноменам, таксама і Касцёл жадае зрабіць свой унёсак, прапануючы разважанні аб прычынах, логіцы і наступствах дэзінфармацыі ў СМІ, і дапамагаючы развіццю прафесійнай журналістыкі, якая заўсёды шукае праўды і таму з’яўляецца журналістыкай міру, якая спрыяе паразуменню паміж людзьмі.

Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі – гэта адзіны сусветны Дзень, устаноўлены Другім Ватыканскім Саборам. Ён святкуецца ў многіх краінах свету ў нядзелю перад урачыстасцю Спаслання Святога Духа. Упершыню гэты Дзень адзначылі ў нядзелю 7 мая 1967 г. На яго Пантыфік заўсёды кіруе сваё пасланне, што публікуецца ў свята св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў, 24 студзеня.

Ватыканскае радыё

для друку для друку