Абшчына Тэзэ запрашае моладзь Еўропы пражыць Новы год у братэрстве

Упершыню іспанскі горад Валенсія прыме тысячы маладых удзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы Тэзэ, якая пройдзе 28 снежня — 1 студзеня. Госці будуць расселены па сем’ях. Прыязджаючых прымаюць усе цэрквы.

Сярод мноства запрошаных спікераў вылучаюцца лідары юдэйскай і мусульманскай суполак, якія правядуць семінар, прысвечаны міжрэлігійнаму дыялогу.

Падчас кожнай вячэрняй малітвы кіраўнік абшчыны брат Алоіс вылучыць некалькі прапаноў аб тым, як жыць міласэрнасцю і паглыбляць сусветнае братэрства.

krynica.info

для друку для друку