Аб’яўляецца новы набор слухачоў на Курсы сямейнага жыцця

Аб’яўляецца новы набор слухачоў на Курсы сямейнага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2017/2018 навучальны год.

У курсе могуць прымаць удзел усе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям’і.
Мэтай курсаў з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакраманту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Час навучання — тры гады. З’езды адзін раз у месяц, звычайна другая субота і нядзеля месяца.

Месца навучання — касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля, па адрасе: г.Гродна, вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка).

Пасля заканчэння Курсаў сямейнага жыцця слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў адбудзецца 6 кастрычнiка ў 18.00 (пятнiца) па адрасе: вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка), у аўдыторыі № 5.

На размову неабходна мець з сабой дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння;
  • уласнаручна напісанная аўтабіяграфія;
  • рэкамендацыя ад пробашча;
  • 2 фатаграфіі (3х4 см);
  • ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы;
  • ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33).

Кантактны тэлефон: +375 29 588 42 73 (Ірына Мялешка)

grodnensis.by

для друку для друку