Аазісу не перашкаджае зіма!

7Аазіс… Няма дакладнага адказу на пытанне “што гэта?”, але ёсць розныя думкі на гэты конт. Для кагосьці гэта сезонныя моладзевыя рэкалекцыі, для кагосьці лагер для каталіцкай моладзі, а для кагосьці і ўвогуле другі дом…

У мінулым годзе арганізатары Аазісу пайшлі на своеасаблівы эксперымент і прапанавалі моладзі святкаваць Новы год разам у Оршы. Ідэя аказалася настолькі паспяховай, што і на гэты раз вялікая аазісная сям’я зноў сабралася разам. І ўсе гэтыя пяць дзён сталі для ўдзельнікаў сапраўдным святам! Мы рабілі адзін аднаму цацкі-падарункі, рыхтавалі выступленні да навагодняй імпрэзы, абмяркоўвалі канферэнцыі на групках і прасілі Бога на малітвах дапамогі ў захаванні чыстасці. “Чысціня” – менавіта такой была тэма гэтага зімняга Аазісу. Тэма важная і актуальная для падлеткаў і моладзі.

Гэты зімовы Аазіс быў азначаны своеасаблівым духам еднасці і сяброўства, быў напоўнены малітвамі і перажываннямі, быў напоўнены сур’ёзным роздумам над тэмай уласнай чысціні — духовай і фізічнай. Але ж гэтыя словы мала што могуць расказаць пра гэты час. Каб зразумець што такое Аазіс і даць уласнае тлумачэнне – ці то рэкалекцыі, ці то лагер, ці то другі дом – туды трэба прыехаць.

3

4 6

8

Паліна Грыб, тэкст
Марта Пратасевіч, фота
sucharava-katolik.by

для друку для друку