- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

90 гадоў таму Ватыкан стаў суверэннай дзяржавай

[1]

Фотаздымак з цырымоніі падпісання Латэранскіх пагадненняў

90 гадоў таму ўвайшлі ў сілу Латэранскія пагадненні – сістэма дамоваў паміж Італіяй і Святым Пасадам, якая прывяла да ўзнікнення Дзяржавы Ватыкан.

Менавіта 7 чэрвеня 1929 года адбылася ўрачыстая цырымонія абмену ратыфікацыйнымі граматамі, якія далі моц пагадненням, падпісаным 11 лютага 1929 года ў рымскім Латэранскім палацы кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Гаспары і Прэм’ер-міністрам Італіі Бэніта Мусаліні.

На наступны дзень, 8 чэрвеня, увайшлі ў сілу шэсць першых законаў новай дзяржавы на ватыканскім пагорку, прынятых Піем ХІ. Адзін з іх, так званы Галоўны закон, кажа, што Найвышэйшы Пантыфік – суверэн Дзяржавы Ватыкан, які мае паўнату заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.

Беларуская рэдакцыя Vatican News [2]