9 знакамітасцей, якія прайшлі шлях св. Якуба

Шлях св. Якуба — адзін з самых папулярных паломніцкіх маршрутаў у свеце. Штогод сотні тысяч чалавек адпраўляюцца ў падарожжа, каб знайсці Бога і зразумець сябе. Гэта унікальная з’ява, сёння Каміно з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сотні маршрутаў, якімі можна дайсці да гробу святога Якуба, ахінаюць Еўропу. Самым папулярным сярод паломнікаў так званы французскі шлях. Менавіта гэтым маршрутам у фільме Шлях (2010) ішоў Том Эверы, якога сыграў Марцін Шын.

Некаторыя знакамітасці таксама прайшлі Каміно. Запрашаем пазнаёміцца ​​з імі:

1. Эндрю Маккарці

Эндрю Маккарці

Макарці вядомы гледачам па фільме «Уікэнд у Берні». Каміно ён прайшоў у 2012 годзе і апісаў яго ў кнізе «Самы доўгі шлях дадому», якая паклала пачатак яго пісьменніцкай кар’еры.

  1. Мэры Макеліс 

    Мэры Макеліс

    Былая прэзідэнт Ірландыі (1997-2011). Яна вырушыла ў паломніцтва да гробу св. Якуба падчас свайго другога тэрміну на пасту кіраўніка дзяржавы. Усяго яна пераадолела 111 км. за тыдзень.

  2. Джэна Буш

    Джэна Буш

    Дачка 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша, журналістка, вядучая і пісьменніца. Яна прайшла Каміно ў 2004 годзе ў кампаніі сяброў.

  3. Энтані Куін

    Энтані Куін

Знакаміты акцёр не збіраўся здзяйсняць паломніцтва. На шлях св. Якуба яго прывяла прафесійная дзейнасць: Куін быў у складзе здымачнай групы фільма пра Каміно.

  1. Святы Францішак Асізскі

    Святы Францішак Асізскі

Святы быў у паломніцтве да Санц’яга два гады, з 1213 па 1215 год. Адначасна яму ўдалося заснаваць некалькі манастыроў. Маршрут, якім прайшоў святы Францішак цяпер вядомы як шлях св. Францішка.

  1. Шырлі Маклайн

    Шырлі Маклайн

Шырлі Маклайн — яшчэ адна асоба, якая прадстаўляе Галівуд, і якая прайшла шляхам св. Якуба.  Яна распавяла пра свой досвед у кнізе «Шлях. Духоўнае падарожжа ”. Адной з апошніх яе работа з’яўляецца роля маці Коры Кроўлі ў тэлесерыяле “Абацтва Даўнтан”.

  1. Марцін Шын

    Марцін Шын

Акцёр прайшоў Каміна ў 2009 годзе разам з сынам, акцёрам Эміліё Эстэвесам. Пасля яны таксама сыгралі бацьку і сына ў фільме «Шлях». Эміліё напісаў сцэнарый для гэтага фільма, а таксама стаў яго прадзюсарам і рэжысёрам. Герой Марціна Шына едзе ў Іспанію, каб прывезці дадому цела свайго сына Данііла, які памёр падчас пілігрымкі да гробу св. Якуба. Бацька вырашае скончыць яго справу і адпраўляецца ў пілігрымку з прахам сына.

  1. Ангела Меркель

    Ангела Меркель

Канцлер Германіі падчас дзяржаўнага візіту да Іспаніі таксама прайшла 6 км шляхам св. Якуба.

  1. Стывен Хокінг

    Стывен Хокінг

    У 2008 годзе знакаміты Хокінг прыбыў у Санцьяга, каб атрымаць узнагароду ад мясцовага універсітэта. Падчас візіту ён наведаў горад і пераадолеў кавалак шляху пілігрыма да гробу Св. Якуба.

    Пераклад Вікторыі Колзун, паводле credo.pro

для друку для друку